БЕЛ Ł РУС

Аятала Хаменеі папярэдзіў Ахмадзінежада

16.10.2011 / 18:27

Духоўны лідар Ірана загаварыў аб змене канстытуцыйнага ладу на фоне рознагалоссяў з прэзідэнтам.

Іран можа змяніць палітычную сістэму, адмовіўшыся ад прамых выбараў прэзідэнта, паведаміў у нядзелю найвышэйшы кіраўнік краіны, вялікі аятала Алі Хаменеі.

«Зараз у краіне дзейнічае такая палітычная сістэма, пры якой прэзідэнт абіраецца насельніцтвам напрамую… Аднак калі ў пэўны момант у далёкай будучыні, выявіцца, што парламенцкая сістэма больш пасуе для абрання прадстаўнікоў выканаўчай улады, то праблем са змяненнем канстытуцыі не ўзнікне», — сказаў Хаменеі.

Як адзначае Reuters,

заява аяталы служыць папярэджаннем прэзідэнту Махмуду Ахмадзінежаду аб небяспецы перавышэння паўнамоцтваў, прадугледжаных пасадай.
Прэзідэнт Ірана з’яўляецца кіраўніком выканаўчай улады, а не кіраўніком дзяржавы.

Духоўны лідар краіны Хаменеі падтрымліваў Ахмадзінежада на выбарах 2009 года, аднак з тых часоў паміж лідарамі ўзніклі рознагалоссі, якія выявіліся, напрыклад, у кадравых зменах сярод кіраўнікоў краіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула