БЕЛ Ł РУС

Шыталя аштрафавалі на 105 тысяч

17.10.2011 / 12:19

КМ

Нібыта ён абмацюгаў супрацоўнікаў ДАІ.

Актывіст аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Кастусь Шыталь быў затрыманы 7 кастрычніка ў Мёрскім раёне. Спынілі яго супрацоўнікі ДАІ. Не патлумачыўшы прычыны затрымання, маладога чалавека адвезлі ў пастарунак, дзе пратрымалі трое сутак. Абвінавацілі яго ў дробным хуліганстве — нібыта абмацюгаў ДАІшнікаў. Па словах Кастуся, інцыдэнт звязаны з Народым сходам, на якім ён збіраўся прысутнічаць у Дзісне.

Суд пачаўся 10 кастрычніка і па хадайніцтве Шыталя быў перанесены. У выніку суддзя аштрафаваў актывіста на 3 базавыя велічыні (105 тысяч рублёў), не звярнуўшы ўвагі на блытаныя паказанні сведкаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула