БЕЛ Ł РУС

Славакія выводзіць войскі з Іраку

29.01.2007 / 14:35

Nashaniva.com

Агулам у Іраку знаходзіліся каля 100 славацкіх вайскоўцаў. Чацьвёра — загінулі.

Славакія выводзіць свой вайсковы кантынґент з Іраку, паведаміла агенцыя Associated Press. Пра гэта заявіў на прэсавай канфэрэнцыі па мясцовым радыё прэм’ер‑міністар Славакіі Робэрт Фіца.

Агулам у Іраку знаходзіліся каля 100 славацкіх вайскоўцаў, яны былі расквартараваныя каля гораду Эль‑Хіла й займаліся разьмінаваньнем. Цяпер большасьць зь іх знаходзяцца ў Кувэйце. Найбліжэйшым часам вайскоўцы будуць адпраўленыя на радзіму.

У Іраку загінулі чацьвёра славацкіх вайскоўцаў.

Паводле РИА Новости

Фота TASR

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула