БЕЛ Ł РУС

Двое п'яных ушчэнт мінчан спынілі трамвай і збілі вагонаважатага

17.10.2011 / 16:08

У крыві было 3 праміле алкаголю на кожнага.

Крымінальная справа за хуліганства (арт. 339 КК) можа быць распачата ў Цэнтральным РУУС Мінска ў дачыненні да двух маладых жыхароў сталіцы.

Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, маладыя людзі ў стане алкагольнага ап’янення былі затрыманы 16 кастрычніка ў раёне Старавіленскага тракту. Каб даехаць да Палаца дзяцей і моладзі, яны выйшлі і спынілі трамвай паміж прыпынкамі. Затым збілі абуранага вагонаважатага, а таксама прахожага, што ўмяшаўся ў канфлікт.

Затрыманыя раней былі судзімыя, у крыві абодвух было каля 3 праміле алкаголю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула