БЕЛ Ł РУС

Генпракуратура: Справу на Міхалка не заводзілі, праводзім праверку

17.10.2011 / 19:08

NN.BY

Праверка датычыць «выказванняў музыкі на адрас беларускіх уладаў».

Генпракуратура абвергла інфармацыю пра завядзенне на лідара гурту «Ляпіс Трубяцкой» Сяргея Міхалка крымінальнай справы за жорсткія выказванні на адрас Аляксандра Лукашэнкі.

У цяперашні час пракуратурай Цэнтральнага раёна Мінска праводзіцца праверка па факце выказванняў музыкі ў адрас беларускіх уладаў. «Гэтыя выказванні, відавочна, знаходзяцца па-за рамкамі не толькі нормаў этыкі і маралі, але і права», — цытуе БелТА начальніка ўпраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў Генпракуратуры Паўла Радзівонава.

Інфармацыя пра магчымую справу супраць Міхалка з’явілася 13 кастрычніка. Раней лідар гурту, які трапіў пад фактычную забарону ў Беларусі, даў некалькі інтэрв’ю расійскай прэсе, у якіх жорстка раскрытыкаваў Лукашэнку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула