БЕЛ Ł РУС

Прызначана дата суда па скарзе БСДП

17.10.2011 / 21:26

Nashaniva.com

Як паведамлялася раней, Беларуская сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) падала ў Вярхоўны Суд скаргу на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і дапаўненняў у статут партыі. (Гэтыя змяненні і дапаўненні прыняў паўторны ХІІІ з’езд БСДП, які адбыўся 5 чэрвеня і які Мінюст прызнаў нелігітымным.)

Сёння, 17 кастрычніка, у парадку падрыхтоўкі справы да судовага разбіральніцтва ў Вярхоўным Судзе адбылася гутарка, паведамляе прэс-служба БСДП.

Беларускую сацыял-дэмакратычную партыю прадстаўлялі выбраная старшыня БСДП Ірына Вештард і яе намеснікі Ігар Маслоўскі і Аляксей Сігаеў, Міністэрства юстыцыі — спецыяліст Аляксандр Харытон.

Судовае разбіральніцтва па скарзе БСДП адбудзецца ў Вярхоўным Судзе 26 кастрычніка.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула