На матч Эстонія — Ірландыя за 30 хвілін прадалі 10 тыс. квіткоў
У панядзелак у Таліне паступілі ў продаж білеты на першы стыкавы матч Euro-2012 Эстонія - Ірландыя, які адбудзецца 11 лістапада.
10 000 квіткоў былі прададзеныя за 30 хвілін у інтэрнэце. Пазасталыя 5 тысяч будуць распаўсюджвацца праз касы. Арэна ў Таліне змяшчае 15 тысяч чалавек.