БЕЛ Ł РУС

Касірка мінскага банка спрабавала збыць фальшывую купюру Цэнтрабанка Расіі

18.10.2011 / 11:28

Касірка мінскага банка спрабавала збыць фальшывую купюру Цэнтрабанка Расіі,
паведаміла карэспандэнту БелТА прэс-афіцэр Заводскага РУУС сталіцы Тамара Рулінская.

Супрацоўніца банка хацела памяняць падробленую купюру вартасцю 5 тыс. расійскіх рублёў. Падчас спробы ажыццяўлення ўгоды яе затрымалі аператыўнікі. Як высветлілася,

жанчына атрымала банкноту ад кліента. Яна праверыла яе сапраўднасць толькі па адным крытэры, а на іншыя ступені абароны не звярнула ўвагі. Калі ж яна зразумела памылку, то вырашыла пазбавіцца ад фальшыўкі.
Цяпер у дачыненні да яе распачатая крымінальная справа па арт. 221 «Выраб, захоўванне альбо збыт падробленых грошай або каштоўных папер» КК Беларусі, які прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўлення волі.

У Заводскім РУУС таксама паведамілі, што ў гэтым раёне Мінска нядаўна быў затрыманы 40-гадовы валютчык. Па месцы жыхарства ў яго было канфіскавана больш як $22 тыс., 2,5 тыс. еўра і 56 тыс. расійскіх рублёў, а таксама звыш Br2 млн. У дачыненні да затрыманага распачатая крымінальная справа за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Міліцыя настойліва рэкамендуе ажыццяўляць усе валютныя аперацыі толькі праз банкі, а банкаўскім супрацоўнікам нагадвае, што неабходна правяраць усе ступені абароны банкнот.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула