БЕЛ Ł РУС

Сусветная служба клімату: Зіма будзе халоднай і сухой

19.10.2011 / 09:51

Найхаладней будзе з канца лістапада да студзеня.

Scanpix.

На ўсходзе Еўропы і ў краінах Балтыі ў найбліжэйшыя месяцы чакаецца халодная і сухая зіма, а ў Паўднёвай Еўропе - мяккая, ветраная і сырая, паведаміў у інтэрв'ю Reuters галоўны метэаролаг Сусветнай службы клімату Рычард Джэймс.

«Мы ўбачым яшчэ адну незвычайна халодную зіму, калі зрэдку будзе ісці снег на тэрыторыі ад Брытанскіх выспаў і да краін Балтыі», - сказаў ён.

Такія ўмовы надвор'я магчымыя з-за таго, што ў Еўропе працягвае дамінаваць фаза негатыўных паўночнаатлантычных ваганняў, сказаў Джэймс. Пра больш раннія халады ў Еўропе паказвае і тое, што ў Ціхім акіяне такія кліматычныя з'явы як El Nino і La Nina ў гэтым сезоне выявіліся раней, чым звычайна.

Найхаладней будзе з ранняй зімы да яе сярэдзіны (з канца лістапада да студзеня),
у лютым сіноптыкі прагназуюць больш умераныя маразы.

Джэймс прызнаў, што верагоднасць таго, што гэты прагноз спраўдзіцца, вельмі высокая, бо амаль усе індыкатары паказваюць на адзін і той жа напрамак.

Ён таксама адзначыў, што такія зімы могуць і быць і ў наступныя гады, што, у тым ліку, звязана і з сонечнай актыўнасцю.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула