БЕЛ Ł РУС

Першы ў Беларусі трансгранічны біясферны рэзерват Заходняе Палессе

19.10.2011 / 09:54

Як паведаміў БелаПАН начальнік аддзела міжнародных сувязяў Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Рачэўскі,

28 кастрычніка ў Валынскай вобласці Украіны плануецца падпісаць міжурадавае пагадненне аб стварэнні трансгранічнага біясфернага рэзервата паміж Беларуссю, Украінай і Польшчай.
З беларускага боку часткай трансгранічнага рэзервата стане біясферны рэзерват Прыбужскае Палессе, які размешчаны на паўднёвым захадзе Брэсцкага раёна. З польскага боку — біясферны рэзерват Заходняе Палессе, з украінскага — Шацкі.

Як адзначыў Рачэўскі, працы па аб’яднанні ахоўных тэрыторый трох краін у трансгранічны рэзерват пачаліся яшчэ ў пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя з ініцыятывы польскага боку. Паводле яго словаў, тэрыторыі рэзерватаў аб’яднаныя агульнымі кліматычнымі рэсурсамі, агульнымі відамі жывёл і раслін. Як адзначаецца на афіцыйным сайце беларускага рэзервата, усе тры ахоўныя тэрыторыі аб’ядноўвае рака Заходні Буг, у сярэдняй плыні якой яны размешчаны. Пасля стварэння адзінай ахоўнай тэрыторыі гэта будзе чацвёртая ў свеце і другая ў Еўропе трохбаковая (з удзелам трох краін) ахоўная тэрыторыя. Плошча ахоўных угоддзяў будзе складаць 260 тыс. га, з іх беларускіх каля 49 тыс. га, польскіх — 140 тыс. га, украінскіх — 75 тыс. га.

Як паведаміла начальнік упраўлення біялагічнай і ландшафтнай разнастайнасці Мінпрыроды Наталля Мінчанка, для правядзення прыродаахоўных мерапрыемстваў на тэрыторыі біясфернага рэзервата плануецца прыцягваць праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі, у прыватнасці праграмы «Чалавек і біясфера» (МАБ) ЮНЕСКА.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула