БЕЛ Ł РУС

Дэльтаплан разбіў галаву школьніцы

19.10.2011 / 11:22

Школьніца трапіла пад лопасць шруба паветранага мотадэльтаплана. Самаробны лятальны апарат і няўважлівасць дарослых сталі прычынай трагедыі, якая адбылася ў нядзелю, 9 кастрычніка, у вёсцы Бросты пад Гроднам.

Як расказаў старэйшы памочнік гродзенскага транспартнага пракурора Андрэй Гізоўскі, дзяўчынка прыехала ў вёску разам з бацькам, які папрасіў прыяцеля пакатаць дачку на мотадэльтаплане. Спачатку яна назірала за выпрабавальным палётам. Калі апарат прызямліўся, пайшла займаць пасажырскае месца.

На відэазапісе, зробленым з дапамогай мабільнага тэлефона бацькам школьніцы, відаць, што дзяўчынка не здолела залезці на задняе сядзенне. Мабыць, яна вырашыла абысці апарат ззаду, і ў гэты момант адна з лопасцяў шруба (яго хуткасць можа дасягаць тысячы абаротаў у хвіліну) ударыла яе па галаве. Ад моцнага ўдару шлем зламаўся, а 14-гадовая школьніца атрымала цяжкую чэрапна-мазгавую траўму і была дастаўленая ў рэанімацыю.

Цяпер па гэтым выпадку Гродзенскай транспартнай пракуратурай праводзіцца праверка, па выніках якой будзе прынятае рашэнне пра магчымае распачынанне крымінальнай справы.

Вядома таксама, што самаробны мотадэльтаплан нідзе не зарэгістраваны і належыць грамадзяніну Украіны, які пражывае ў вёсцы Бросты.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула