БЕЛ Ł РУС

Гомель: акцыі па серадах не спыняюцца

19.10.2011 / 21:59

Сорак пяць хвілінаў доўжылася сёння ў Гомелі «маўклівая» акцыя пратэсту.
Крыху больш за дзясятак маладых людзей сабраліся ля фантану, што побач з цыркам, каб абмяняцца апошнімі навінамі.

«Гэтым разам мы не стаялі, а сядзелі на лаўках. Побач стаялі спецназаўцы, ажыўлена размаўлялі й часта смяяліся. Аператар у атачэнні сілавікоў у цывільным здымаў нас на відэа», — паведаміў адзін з удзельнікаў акцыі.

Прыкладна праз сорак пяць хвілінаў удзельнікі «маўклівай» акцыі падняліся і рушылі да прыпынка «Фабрыка 8 Сакавіка». Іх суправаджалі два спецназаўцы. На прыпынку ўдзельнікі купкамі разышліся ў розныя бакі. Інфармацыі пра затрыманні не паступала.

Гомель, бадай, застаўся адзіным горадам у краіне, дзе працягваюцца «маўклівыя» акцыі.
Яны нешматлікія, але на іх рэагуюць міліцыя й спецслужбы.

Напярэдадні сённяшняй акцыі чацвёра невядомых бандытаў напалі на заўсёднага ўдзельніка акцыі Віталя Пратасевіча, калі ён вяртаўся з працы дадому. Збіты Віталь сёння знаходзіўся на бальнічным і на акцыю не прыйшоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула