БЕЛ Ł РУС

Найбуйнейшы хабар у Беларусі — $500 тыс., сярэдні — 200–300 даляраў

20.10.2011 / 15:50

аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі паведаміў в.а. начальніка ўпраўлення па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю Генпракуратуры Ігар Грэйб.

«Устаноўлены выпадак атрымання хабару ў памеры $500 тыс., аднак сярэдні памер хабараў па краіне вар’іруецца ад $200 да $300», — сказаў Ігар Грэйб.

Што да геаграфіі распаўсюду карупцыйных злачынстваў, найбольшая іх колькасць за дзевяць месяцаў гэтага года зафіксавана ў Гомельскай вобласці — 399. Для параўнання: у Мінскай вобласці — 299, Магілёўскай — 316, Гродзенскай — 241.

Як адзначыў Ігар Грэйб,

памер хабару залежыць ад месца працы службовай асобы.

Пры гэтым прадстаўнікі ўстаноў адукацыі ў асноўным атрымліваюць хабар за неналежнае правядзенне праверак ведаў пры прыёме іспытаў і залікаў, напісанне дыпломных і курсавых работ, службовыя асобы праваахоўных органаў — за спрыяльнае вырашэнне пытанняў аб непрыцягненні да крымінальнай адказнасці, за датэрміновае вяртанне вадзіцельскага пасведчання. Службовыя асобы, якія кантралююць іншыя дзяржорганы, атрымліваюць хабары за неспагнанне падаткаў у поўным аб’ёме, за вызваленне ад прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці. У сферы аховы здароўя распаўсюджаныя хабары за выдачу лісткоў часовай непрацаздольнасці.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула