БЕЛ Ł РУС

У Пінску плануюць пабудаваць аквапарк

21.10.2011 / 11:26

Узвядзенне аквапарку абыйдзецца ў $3 млн.

Аб гэтым паведаміў начальнік аддзела маркетынгу — турысцка-інфармацыйнага цэнтра Нацыянальнага агенцтва па турызме Уладзімір Янкавенка.

Пад будаўніцтва аквапарку ўжо выдзелены зямельны ўчастак 2 гектары ў межах горада, на паўднёвым беразе Піны. Гарвыканкам прапануе інвестарам ўзяць рэалізацыю праекта на сябе, пабудаваўшы прыватны спартыўна-забаўляльны комплекс для арганізацыі вольнага часу насельніцтва.

Узвядзенне аквапарку абыйдзецца ў $3 млн. Рэалізаваць праект інвестар павінен будзе на працягу двух гадоў. Акупіць жа будаўніцтва аквапарку можна будзе на працягу 5 гадоў, адзначыў начальнік аддзела.

Аквапарк у Пінску не стане першым такім аб’ектам у Брэсцкай вобласці. Так, невялікі аквапарк ўжо дзейнічае ў Кобрыне, а таксама ў Пружанах,.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула