БЕЛ Ł РУС

Сусветны банк: Для паляпшэння сітуацыі ў эканоміцы неабходны далейшыя захады

21.10.2011 / 21:56

Сусветны банк прагназуе паляпшэнне сітуацыі ў эканоміцы Беларусі, але для гэтага неабходны далейшыя змены ў эканамічнай палітыцы.
Пра гэта заявіў дырэктар аддзела Украіны, Беларусі і Малдовы Сусветнага банка Марцін Райзер 21 кастрычніка на брыфінгу ў Мінску.

«Я лічу, што сітуацыя палепшыцца. Апошнія шэсць месяцаў былі складаным перыядам. І мы таксама павінны разумець, што для насельніцтва апошнія шэсць месяцаў і наступны перыяд прыкладна год таксама вельмі складаныя», — дадаў ён.

Паводле слоў Райзера, для паляпшэння сітуацыі ў беларускай эканоміцы неабходны істотныя змены. «Трэба скараціць унутраны попыт. І відавочна, што людзі адчуюць гэта на ўласнай кішэні», — адзначыў прадстаўнік СБ.

«Але пры гэтым мы спадзяемся, што насельніцтва ўбачыць намаганні ўладаў па стабілізацыі, паслядоўную грашова-крэдытную, бюджэтную палітыку, палітыку курсаўтварэння. Гэта забяспечыць вяртанне да стабільнасці, людзі змогуць убачыць перспектыву, а перыяд няпэўнасці закончыцца», — мяркуе Райзер.

На яго думку, гэта будзе «важным сігналам для насельніцтва і інвестараў», пры гэтым патрэбны дадатковыя паслядоўныя захады. «Важна палепшыць клімат для прыватных інвестыцый, стварыць другую рухальную сілу эканамічнага росту, паскорыць і ўзмацніць такую працу. Інакш у людзей узнікнуць пытанні: мы рухаемся ў будучыню або вяртаемся ў мінулае?» — мяркуе Райзер.

«Калі будзе рух у будучыню, становіцца лягчэй перанесці ўсе існыя цяжкасці, чым калі ідзе вяртанне ў мінулае», — сказаў прадстаўнік СБ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула