БЕЛ Ł РУС

Бензін у суботу не падаражэў

22.10.2011 / 9:52

Падаражанне чакаецца ў сярэдзіне наступнага тыдня.

Цэны на паліва ў суботу падымацца не будуць. Па словах бухгалтара адной з сетак заправак, у «Белнафтахіме» паведамілі, што падаражанне чакаецца ў сярэдзіне наступнага тыдня.

21 кастрычніка ў інтэрнэце з’явілася інфармацыя пра магчымае падвышэнне коштаў на бензін і салярку адразу на 40–45%, і на шматлікіх АЗС у Мінску ўтварыліся вялікія чэргі.

20 кастрычніка адбылася дэвальвацыя афіцыйнага курса рубля на 52%. Цалкам верагодна, што гэта адаб’ецца і на кошце паліва. Напрыклад, калі яшчэ 19 кастрычніка курс даляра па Нацбанку быў 5730, то цяпер 8680

У кастрычніку цэны на паліва ўздымаліся двойчы — 1 і 16 кастрычніка, бензін даражаў на 3–5%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула