БЕЛ Ł РУС

«Мілан» гарэў 0:3, але перамог, забіўшы чатыры мячы запар

23.10.2011 / 15:27

nn.by

У 7-м туры чэмпіянату Італіі «Мілан» — супернік БАТЭ па Лізе чэмпіёнаў — згуляў сёння на выездзе з «Лечэ».

Пасля 1-га тайма «расанэры» саступалі 0:3, але потым за справу ўзяўся Кевін-Прынс Баатэнг — той самы, што забіў гол-прыгажун БАТЭ.

Ганец зрабіў сёння хет-трык (49-я, 55-я, 63-я хвіліны),
а кропку ў гульні паставіў Марыа Епес на 83-й хвіліне — «Мілан» перамог 4:3.

Пасля 7 гульняў у «Мілана», што не важна пачаў сезон, тры перамогі, дзве нічыі і дзве паразы.

Нагадаем, што ў 3-м туры групавога раўнду Лігі чэмпіёнаў «Мілан» на сваім полі перамог БАТЭ 2:0, 1 лістапада каманды згуляюць у Мінску. Білеты пакетам на італьянцаў і чэшскую «Вікторыю» яшчэ прадаюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула