БЕЛ Ł РУС

Ансамбль «Сябры» выступіць у Маскве

24.10.2011 / 10:41

Ансамбль «Сябры» выступіць у Маскве перад васьмітысячнай аўдыторыяй.
Пра гэта карэспандэнту БелТА паведаміў мастацкі кіраўнік калектыва, народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка.

Канцэрт, які з’яўляецца працягам юбілейнага гастрольнага тура ансамбля, адбудзецца ў дзяржаўнай цэнтральнай канцэртнай зале «Расія» 15 лістапада. У глядзельнай зале ўжо няма свабодных месцаў — усе квіткі выкупленыя задоўга да выступлення. На канцэрце будуць гучаць песні «Алеся», «Лягу-прылягу», «Гуляць дык гуляць!», «Белавежская пушча», «Беларусь», «Полька беларуская», «Перажывем» і многія іншыя. Гэтыя кампазіцыі даўно папулярныя за межамі Беларусі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула