БЕЛ Ł РУС

Федэрацыя хакея аднавіла збор сродкаў у падтрымку сем'яў Салея, Астапчука і Крываносава

25.10.2011 / 09:27

Федэрацыя хакея Беларусі 24 кастрычніка паведаміла пра аднаўленне працы дабрачыннага рахунку ў падтрымку сем’яў загінулых у авіякатастрофе пад Яраслаўлем 7 верасня беларусаў — Руслана Салея, Сяргея Астапчука і Мікалая Крываносава. Сабраныя грошы пойдуць на ўстаноўку помнікаў на магілах хакеістаў і трэнера.

Таксама плануецца ўзвядзенне скульптуры ў памяць пра Руслана Салея. Манумент будзе ўстаноўлены каля адной з лядовых арэн Мінска.

Рэквізіты рахунку: «Прыёрбанк» ААТ, ЦБУ 113

г. Мінск, БІК 15300749

УНП 100369599

Рахунак у доларах, еўра, расійскіх рублях:

№ 3135006793528

Рахунак у беларускіх рублях:

№ 3135006793010

Акрамя таго, ФХРБ сумесна са спартыўным парталам Goals.by праводзяць акцыю «Помнік для Салея». Каб стаць яе ўдзельнікам, трэба набыць майку з выявай хакеіста ў магазіне на стадыёне «Дынама-Юні» (станцыя метро «Каменная Горка»). Кошт адной майкі 100 тыс. рублёў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула