БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка зацвердзіў мерапрыемствы, прысвечаная 130-годдзю Купалы і Коласа

25.10.2011 / 22:21

Аляксандр Лукашэнка 25 кастрычніка падпісаў указ № 487 «Аб мерапрыемствах, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа».

Дакумент падпісаны «ў мэтах арганізацыі годнага святкавання юбілею класікаў беларускай літаратуры», паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Указам зацверджаны склад рэспубліканскага арганізацыйнага камітэта па правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных 130-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа, і план мерапрыемстваў да гэтага юбілею.

Планам прадугледжаны правядзенне ў краіне і за яе межамі прысвечаных юбілею святочных мерапрыемстваў, стварэнне тэматычных літаратурна-мастацкіх публіцыстычных праграм на тэлебачанні і радыё, выданне кніг пісьменнікаў і літаратуры пра іх жыццё і творчасць. Таксама запланавана правядзенне рэспубліканскіх свят паэзіі, добраўпарадкаванне тэрыторый гісторыка-культурных аб’ектаў, звязаных з жыццём і творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа, правядзенне капітальнага рамонту будынкаў дзяржаўных літаратурных музеяў і іншыя мерапрыемствы.

Як заявіў Лукашэнка 25 кастрычніка на сустрэчы з членамі грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», святкаванне 130-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа павінна стаць магутным сродкам абуджэння грамадскай цікавасці да нацыянальнай літаратуры і культуры. «Адзначыць яго трэба без залішняй помпы, але годна», — сказаў Лукашэнка

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула