БЕЛ Ł РУС

У чэмпіянаце КХЛ мінскае «Дынама» атрымала чацвёртую перамогу запар

25.10.2011 / 22:26

Чацвёртую перамогу запар атрымала мінскае «Дынама» ў чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі. 25 кастрычніка каманда Марэка Сікоры выйграла на сваёй пляцоўцы ў славацкага «Льва» па булітах — 3:2 (1:0, 1:0, 0:2, 0:0, буліты — 2:1). На матчы прысутнічала 15.148 гледачоў (рэкорд сезона).

Пасля 18 матчаў «Дынама» з 34 ачкамі займае першае месца ў дывізіёне Тарасава, другое — у Заходняй канферэнцыі і чацвёртае — у агульнай табліцы (8 перамог у асноўны час і 4 па булітах, 4 паражэнні ў асноўны час і 2 у авертайме, розніца шайбаў 52–40).

Наступныя два матчы «Дынама» згуляе ў гасцях: 28 кастрычніка — з «Атлантам», 30-га — з «Тарпеда».

Затым беларуская каманда правядзе тры сустрэчы дома: 2 лістапада — са «Спартаком», 4-га — з «Северсталлю», 6-га — з «Віцязем».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула