БЕЛ Ł РУС

Сёння — чарговая акцыя салідарнасці з палітвязнямі на Кастрычніцкай

26.10.2011 / 11:7

Былы палітвязень, прэс-сакратар «Еўрапейскай Беларусі» Аляксандр Атрошчанкаў паведаміў, што 26 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы Мінска, а 19-й гадзіне адбудзецца акцыя падтрымкі палітвязняў.

Несанкцыянаваныя акцыі салідарнасці праходзяць ад 21 кастрычніка. Пракуратура неаднаразова папярэджвала арганізатараў.

На кожнай акцыі міліцыя затрымлівае нешматлікіх удзельнікаў.

Так, 25 кастрычніка выйшлі чатыры чалавекі, усяго затрымалі шэсць.

Зараз за кратамі знаходзіцца 14 палітвязняў: у тым ліку двое экс-кандыдатаў у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і Мікола Статкевіч, праваабаронца Алесь Бяляцкі, грамадскі дзеяч Зміцер Бандарэнка, моладзевыя лідары Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў, прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, шасцёра анархістаў, а таксама «хімію» адбывае Павел Севярынец.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула