БЕЛ Ł РУС

У найбліжэйшыя суткі — без ападкаў, захаваюцца начныя замаразкі

26.10.2011 / 12:58

Згодна з прагнозам Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, 27–29 кастрычніка ў Беларусі будзе пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі туман. Вецер паўднёва-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 4, плюс 3°С месцамі да мінус 5–7°С, максімальная днём плюс 5–11°С.

У Мінску 27 кастрычніка пераменная воблачнасць. Без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 1–3°С,

максімальная днём плюс 7–9°С.

28–29 кастрычніка ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі днём 29 кастрычніка па поўначы месцамі невялікія кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах краіны туман. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу мінус 4, плюс 3°С, месцамі мінус 5–8°С;

максімальная днём плюс 5–12°С.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула