БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка: Праблемы з валютай былі справакаваныя звонку

29.10.2011 / 13:51

«За газ, нафту, Адзіную эканамічную прастору мы дорага заплацілі».

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што праблемы ў валютна-фінансавай сферы ў краіне ў асноўным былі справакаваныя звонку, сёння сітуацыя ўжо нармалізуецца.

«Дзякуй Богу, курс звялі да аднаго. Выбудоўваць нармальную фінансавую сітуацыю», — адзначыў ён, выступаючы ў суботу ў Душанбе ў Таджыкскім тэхнічным універсітэце.

Як сказаў А. Лукашэнка, гэта сітуацыя «нас многаму навучыла, усе праблемы, з якімі мы сутыкнуліся, пераадольныя».

Афіцыйны кіраўнік Беларусі, гаворачы аб цяжкасцях у валютна-фінансавай сферы, сказаў, што яны «на 90% былі справакаваныя звонку».

«Цэны на газ за апошнія гады выраслі ў 5 разоў, рэзка падаражэла нафта. За Адзіную эканамічную прастору, да якой мы імкнемся, мы таксама дорага заплацілі»,
 — заявіў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула