БЕЛ Ł РУС

Мясніковіч: Нейкіх мэтавых выплат на патанненне лекаў мы не плануем

29.10.2011 / 14:27

заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 28 кастрычніка на адкрыцці ў Мінску прадпрыемства па вытворчасці фармсубстанцый і гатовых лекавых форм.

Тым не менш, заявіў ён, «для ўсіх грамадзян, для якіх прыём лекаў з’яўляецца абавязковым з прычыны пэўных захворванняў, павялічваецца адрасная сацыяльная падтрымка», паведамляе прэс-служба ўрада.

Паводле слоў прэм’ера, кошт замежных і айчынных лекавых прэпаратаў вырас з пераходам Беларусі на адзіны курс рубля. Мясніковіч звярнуў увагу, што рост цэн на лекі ўлічваецца пры фарміраванні палітыкі росту даходаў і жыццёвага ўзроўню насельніцтва.

«Нейкіх мэтавых выплат на патанненне лекаў мы не плануем, але гэта будзе ўлічвацца ў агульным спажывецкім кошыку», — сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула