БЕЛ Ł РУС

«Мілан» выйграў у гасцях у «Ромы» 3:2

29.10.2011 / 21:11

nn.by

Супернік БАТЭ ў групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў у матчы чэмпіянату Італіі выйграў 29 кастрычніка ў гасцях у «Ромы» з лікам 2:3 (Бурдзіса, 28, Кркіч, 88 — Ібрагімавіч, 17, 78, Неста, 30).

Начерына, ван Бомель і Аквілані атрымалі жоўтыя карткі, на 67-й хвіліне Кевін-Прынс Баатэнг быў выдалены з поля.

«Мілан», які кепска пачаў сезон, атрымаў 4-ю перамогу запар і ўзняўся на 2-е месца (17 пунктаў), наперадзе толькі «Ювентус» (19), які сёння ў гасцях выйграў у «Інтэра» 2:1.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула