БЕЛ Ł РУС

КХЛ. Мінскае «Дынама» прайграла ніжагародскаму «Тарпеда»

31.10.2011 / 09:54

Nashaniva.com

Матч прайшоў у горадзе над Волгай у нядзелю. «Дынама» прайграла з лікам 1:3 (0:1, 0:1, 1:1).

Гэта другая запар параза «Дынама» — у пятніцу падапечныя Сікоры прайгралі па булітах «Атланту».

Пасля 20 матчаў «Дынама» з 35 ачкамі займае першае месца ў дывізіёне Тарасава і другое — у Заходняй канферэнцыі (8 перамог у асноўны час і 4 па булітах, 5 паразаў у асноўны час, 2 у авертайме і 1 па булітах, розніца шайбаў 55–46).

Наступныя тры матчы «Дынама» правядзе дома: 2 лістапада — са «Спартаком», 4-га — з «Северсталлю», 6-га — з «Віцязем».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула