БЕЛ Ł РУС

Магілёў. Арганізатара Народнага Сходу выклікаюць у міліцыю

31.10.2011 / 10:06

Старшыню абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміра Шанцава выклікаюць у Ленінскі аддзел міліцыі Магілёва. Як паведаміў актывіст, позву яму прынёс міліцыянт 30 кастрычніка а 19:30. У ёй пазначана, што 31 кастрычніка а 10-й ён павінен прыйсці ў аддзел міліцыі як правапарушальнік.

26 кастрычніка ў Ленінскім аддзеле міліцыі на Уладзіміра Шанцава склалі пратакол адміністрацыйнага правапарушэння. Паводле яго актывіст як арганізатар Народнага сходу, які адбыўся 8 кастрычніка, не правёў рэгістрацыю і ўлік удзельнікаў, чым парушыў закон «Аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах». Гэтае парушэнне пагражае Шанцаву штрафам альбо адміністрацыйным арыштам.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула