Карэтнікаву далі 10 сутак за «дробнае хуліганства»
Лідар незарэгістраванай арганізацыі «Правы альянс» Юрый Карэтнікаў асуджаны суддзём Савецкага раёна Мінска Дзмітрыем Паўлючэнкам да 10 сутак адміністрацыйнага арышту за «дробнае хуліганства».
30 кастрычніка прыкладна а 17-й Карэтнікаў патэлефанаваў родным і паведаміў, што затрыманы і знаходзіцца ва ўпраўленні ўнутраных спраў Першамайскага раёна. Яго абвінавацілі ва ўчыненні дробнага хуліганства. Пасьля складання пратакола аб адміністрацыйным парушэнні Карэтнікаў быў адпраўлены ў Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў на вуліцы Акрэсціна ў Мінску. Паводле сведчання міліцыянтаў, Карэтнікаў нібыта спраўляў натуральную патрэбу і за гэта быў затрыманы.
Таксама сёння будуць судзіць Сяргея Савіна, сябра Карэтнікава, які быў затрыманы разам з ім.