БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка раздаў узнагароды за раскрыццё тэракта ў метро

31.10.2011 / 15:24

«У рэспубліцы не дапусцілі разгулу злачыннасці і хаосу».

На ўручэнні дзяржаўных прэмій і ўзнагародаў ён заявіў, што ў нашай краіне расце аўтарытэт органаў унутраных справаў. Акрамя таго, па словах Лукашэнкі, расце таксама прэстыж вайсковай службы.

«Мы ўзнагароджваем людзей, якія мелі непасрэднае дачыненне да раскрыцця тэракту ў мінскім метро, і тых, хто ахоўвае парадак нашай Радзімы кожны дзень. У рэспубліцы не дапусцілі разгулу злачыннасці і хаосу. Беларусь застаецца мірнай і з’яднанай краінай. Расце прэстыж вайсковай службы і аўтарытэт органаў унутраных справаў. У гэтым ваша вялікая заслуга. Дзякуй вам за верную службу Айчыне».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула