БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка і Мясніковіч абмеркавалі, каму прадаваць Петрыкаўскае радовішча калійных соляў

1.11.2011 / 16:05

Мікола Бугай, інф. БелТА

а таксама тэмпы скарачэння датацый на будаўніцтва і сельскую гаспадарку.

Аляксандр Лукашэнка 1 лістапада прыняў з дакладам прэм’ер-міністра Міхаіла Мясніковіча.

У першую чаргу гэта тычыцца Петрыкаўскага радовішча калійных солей. У якасці патэнцыйных інвестараў для выкупу гэтага радовішча заявіліся шэсць кампаній, сярод іх кітайская, украінская, казахстанская, канадска-кітайская.

Аляксандр Лукашэнка даў на выбар інвестара месяц.
Пры канцы лістапада прэм’ер-міністр павінен прапанаваць адпаведны праект указа.
На сустрэчы ішла размова і аб завяршэнні будаўніцтва жылля, што ўзводзіцца з падтрымкай дзяржавы. Абмяркоўваліся таксама пытанні будаўніцтва ў сельскай гаспадарцы.

Лукашэнка звярнуў увагу ўрада на недастаткова прынцыповую работу з мясцовымі органамі ўлады ў пытаннях укладання гаспадаркамі ўласных сродкаў у развіццё.

Фактычна, гаворка ідзе пра рэзкае зніжэнне дзяржаўных датацый сельгаснікам. Пра гэта паведамляецца вось у якой форме: «Лукашэнка паставіў задачу, каб мадэрнізацыя ўсіх жывёлагадоўчых ферм ажыццяўлялася ў першую чаргу за кошт сродкаў гаспадарак і рэгіёнаў, а меры дзяржаўнай падтрымкі мэтанакіравана ішлі на павелічэнне аб’ёмаў, прырост. Прэм’ер-міністр паведаміў, што ў сувязі з гэтым будуць унесены адпаведныя змяненні ў інвестыцыйную праграму».

Што да будаўніцтва жылля, у прыватнасці, па раней заключаных дагаворах і намечанага да ўводу ў 2011 годзе, то абяцанні выглядаюць так: «Урадам на гэтыя мэты будуць накіраваны адпаведныя крэдытныя рэсурсы, нягледзячы на ўсе складанасці на валютным і фінансавым рынку». Усяго ў 2011 годзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю каля 6 млн кв.м жылля.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула