БЕЛ Ł РУС

«Кантакт» ігнаруе меркаванне беларусаў?

3.11.2011 / 12:43

Чаму — пытанне адкрытае.

Самая папулярная ў Беларусі сацыяльная сетка «У кантакце» мае сэрвіс дасылання сябрам падарункаў.
За тое, каб даслаць віртуальны падарунак у выглядзе карцінкі, трэба заплаціць рэальныя грошы. Існуе таксама сістэма збору «пажаданняў карыстальнікаў», дзе кожны можа пакінуць сваю прапанову выявы, якую ён хоча бачыць у падарунках. Да якой ёсць пытанні…

Трэба думаць, што гэтыя карцінкі час ад часу трапляюць у рэальныя падарункі, бо адсачыць гэта досыць цяжка. А пытанне ўзнікла вось чаму.

Ужо вельмі даўно сярод прапановаў карыстальнікаў з’явіліся беларускія нацыянальныя сімвалы: 2 варыянты «Пагоні» і бел-чырвона-белы сцяг.

Асабліва шмат галасоў набраў якраз сцяг. Сярод першых 150 прааналізаваных прапановаў бел-чырвона-белы сцяг у сотні разоў апярэджвае пераважную большасць канкурэнтаў (2700 «лайкаў» і больш за 10 тыс. аддадзеных за яго галасоў). Сотні галасоў і ў дзвюх «Пагоняў». Але нягледзячы на гэта, адміністрацыя сацыяльнай сеткі ігнаруе прапановы карыстальнікаў.

Чаму — пытанне адкрытае…

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула