БЕЛ Ł РУС

У Гродне міліцыі здаўся мужчына, нібыта завербаваны для ўзрыву газаправода

3.11.2011 / 16:00

У Гродне супрацоўнікамі міліцыі затрыманы 36-гадовы мясцовы жыхар, які выдаваў сябе за завербаванага тэрарыста, паведаміў начальнік прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама Георгій Еўчар.

36-гадовы рабочы будаўнічай фірмы звярнуўся ў міліцыю з заявай, што ён завербаваны невядомымі для ажыццяўлення тэрарыстычнага акта — падрыву газаправода ў Віцебскай вобласці.

За гэта яму быццам бы паабяцана ўзнагароджанне ў памеры $50 тыс.

Да справы неадкладна падключыліся аператыўныя супрацоўнікі ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй па Гродзенскай вобласці. У ходзе скрупулёзнай праверкі выкрыўся падман ашуканца.

Аднак вывучэнне асобы «тэрарыста» дало магчымасць аператыўнікам праліць святло на яго папярэднія злачынствы.

Аказалася, што на працягу года гродзенец папаўняў сваю кішэню незаконным спосабам. Так, у студзені ашуканскім шляхам пад маркай пазыкі ён завалодаў $3 тыс. мясцовай жыхаркі. Праз некалькі месяцаў ашуканец узяў у іншай жанчыны Br2,3 млн. нібыта для дачы хабару чыноўнікам, гатовым пасадзейнічаць у пастаноўцы на чаргу для будаўніцтва жылля. Наступнай ахвярай стаў 48-гадовы работнік фірмы, які перадаў ашуканцу «на развіццё бізнесу» 4 млн рублёў і $1,2 тыс.

Адносна прадпрымальнага гродзенца заведзены шэраг крымінальных спраў. Таксама медыкам трэба будзе разабрацца ў псіхічным стане мужчыны і матывах яго «тэрарыстычнага» ўчынку

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула