БЕЛ Ł РУС

Пенсіі за 7 лістапада будуць выплачаны на 2-3 дні раней

3.11.2011 / 16:41

Графік выплаты пенсій скарэктаваны ў сувязі са святкаваннем 7 лістапада Дня кастрычніцкай рэвалюцыі, паведамілі ў РУП «Белпошта».

Датэрміновая выплата пенсій (дапамог) за 7 лістапада ў аддзяленнях паштовай сувязі горада Мінска, Брэсцкай вобласці і гарадскіх аддзяленнях паштовай сувязі Магілёўскай вобласці пачнецца з 4 лістапада.

У астатніх аддзяленнях паштовай сувязі Віцебскай, Мінскай, Гомельскай, Гродзенскай абласцей і сельскіх аддзяленнях паштовай сувязі Магілёўскай вобласці — з 5 лістапада.

Фінансаванне для выплаты пенсій будзе праведзена своечасова і ў неабходным аб’ёме.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула