БЕЛ Ł РУС

Дэпутаты прапануюць дазволіць продаж алкаголю ў аўтакрамах

3.11.2011 / 17:22

Гэта дазволіць прыцягнуць прыватны бізнэс у арганізацыю гандлёвага абслугоўвання ў малых населеных пунктах.

У Беларусі плануецца дазволіць продаж алкаголю ў аўтакрамах. Такая норма прадугледжана папраўкамі ў закон «Аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці і звароту алкагольнай, нехарчовай спіртазмяшчальнай прадукцыі і нехарчовага этылавага спірту». Пра гэта паведаміў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Канстанцін Шэўчык.

Па меркаванні распрацоўшчыкаў законапраекта, гэта дазволіць прыцягнуць прыватны бізнэс у арганізацыю гандлёвага абслугоўвання ў населеных пунктах, дзе адсутнічае стацыянарная гандлёвая сетка.

Законапраект таксама ўдакладняе ліцэнзуемыя віды дзейнасці. У прыватнасці, нехарчовая спіртазмяшчальная прадукцыя не будзе ліцэнзавацца. Індывідуальным прадпрымальнікам дазволяць рознічны гандаль алкагольнымі напоямі ў разліў на аб’ектах грамадскага сілкавання. Дазвол на аптовы гандаль і захоўванне алкагольнай прадукцыі атрымаюць, апроч юрыдычных асоб Беларусі, замежныя арганізацыі, зарэгістраваныя ў рэспубліцы.

Разам з тым папоўніцца лік забарон. Калі цяпер існуе забарона на вытворчасць з імпартнай сыравіны толькі пладовых вінаў, то ў выпадку прыняцця паправак будзе ўведзены забарона на вытворчасць усёй алкагольнай прадукцыі з імпартнай сыравіны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула