БЕЛ Ł РУС

Кастусь Лукашоў застаецца ў СІЗА

1.02.2007 / 17:22

Андрэй Расінскі

Сем тыдняў знаходзіцца ў сьледчым ізалятары на Валадарцы брат Вячаслава Сіўчыка Кастусь Лукашоў.

7 тыдняў знаходзіцца ў сьледчым ізалятары Валадарскай турмы брат Вячаслава Сіўчыка Кастусь Лукашоў. Ён быў арыштаваны 19 сьнежня па абвінавачаньні ў непадпарадкаваньні супрацоўнікам міліцыі. Гаворка была пра эпізод, калі ён вывозіў з шпіталя падчас сакавіцкіх падзей брата.

У лісьце зь вязьніцы Кастусь піша, што "нават абвінавачаньні нямога ў антыдзяржаўных лёзунгах выглядаюць больш грунтоўнымі".

Аляксандар Мілінкевіч і Рада дэмакратычных сілаў назвалі Лукашова палітычным вязьнем.

Лукашоў -- навуковец-геахімік, брат Вячаслава Сіўчыка і сын Галіны Сіўчык.

Кастусю Лукашову можна пісаць. Гэтая падтрымка яму вельмі патрэбная.

220050, Лукашову Канстанціну Валянцінавічу

вул. Валадарскага 2,

СІЗА-1,

К. 182

Менск, 220050

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула