БЕЛ Ł РУС

У Слуцкім раёне ўчынена двайное забойства

8.11.2011 / 11:50

Справа на падставе ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства) распачата ў дачыненні да 36-гадовага жыхара вёскі Вялікая Падзер Слуцкага раёна.

Як паведамілі ў праваахоўных органах, мужчына падазраецца ў двайным забойстве, учыненым у вёсцы Агароднікі гэтага ж раёна. Трупы 63-гадовага гаспадара дома, дзе было ўчыненае злачынства, і яго 44-гадовага аднавяскоўца з нажавымі раненнямі былі знойдзеныя 4 лістапада.

Матывы і акалічнасці забойства высвятляюцца.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула