БЕЛ Ł РУС

Удзельнікі акцыі каля помніка Леніна ў Мінску атрымалі на траіх 24 суткі арышту

8.11.2011 / 15:42

У судзе Маскоўскага раёна Мінска пачынаецца разгляд адміністратыўных спраў «маладафронтаўцаў» Міхаіла Мускага, Сяргея Павала і Рамана Васільева. Іх вінавацяць у дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП РБ), а менавіта ў спробе закідаць помнік Леніна яйкамі пад лёзунгі «Камунізм пад трыбунал» і «Спыніць камунізм».

Выходныя яны правялі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

Стала вядома, што справу Міхаіла Мускага разглядала суддзя Казак, Сяргея Паўла — суддзя Сямахіна, Васільева — Хаткевіч Яўген.

Сяргей Павал пакараны арыштам на 7 сутак. Мускаму таксама «адмералі» 7 сутак. Раману Васільеву прысудзілі 10 сутак.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула