БЕЛ Ł РУС

Хай цукар вырасце да 10 тыс.: Народны сход у Брэсце пераносіцца

8.11.2011 / 16:14

Брэсцкі аргкамітэт Народнага сходу вырашыў праводзіць другі сход 10 снежня, а не 12 лістапада.

Старшыня схода Зінаіда Міхнюк патлумачыла, што сход вырашылі правесці пазней, каб прымеркаваць да дня Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

"Пачакаем, пакуль цукар стане 10 тысяч, талоны — 2 тысячы. Тады, можа, незадаволеныя і з'явяцца", — кажа Зінаіда Міхнюк.

Сход плануецца зладзіць у парку Воінаў-інтэрнацыяналістаў.

11 лістапада Зінаіду Міхнюк чакае суд за правядзенне мінулага Народнага схода.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула