БЕЛ Ł РУС

У Мінску легкавік збіў школьніка, які пераходзіў дарогу на зялёнае святло

9.11.2011 / 15:24

ДТЗ адбылося на вуліцы Прытыцкага. Хлопчык 1999 года нараджэння пераходзіў дарогу па «зебры» на зялёны сігнал святлафора, і ўжо на сярэдзіне праезнай часткі яго нечакана збіў «Фольксваген Гольф» пад кіраваннем мужчыны 1947 года нараджэння.

Дзіця шпіталізавана з пераломам галёначнай косці і ударам каленнага сустава.

Зараз ДАІ праводзіць праверку і высвятляе, чаму легкавік ехаў на забараняльны сігнал святлафора і не прапусціў пешахода. «Як правіла, школьнікі ведаюць, як трэба пераходзіць дарогу, і ўсе выконваюць. Парушаюць звычайна менавіта дарослыя», — падкрэслілі ў ДАІ.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула