БЕЛ Ł РУС

Любімыя песні: Яўген Ліпковіч

9.11.2011 / 17:19

ЮУ

Блогер Яўген Ліпковіч змагаецца за абястлушчаны кефір, паліць кнігі Мікалая Чаргінца, ходзіць у футболцы «ЗаКолю!», вядзе папулярны блог і непакоіцца за шматвектарнасць і прынцып аднаго акна. Найбольшую ўвагу грамадскасці прыцягнула рэгулярная акцыя Ліпковіча, падчас якой у Севастопальскім парку ён паліў кнігі старшыні праўладнага саюза пісьменнікаў.

Якую музыку слухае самы вясёлы і эпатажны блогер Беларусі?

«Я вельмі люблю арыю Магдалены з рок-оперы «Ісус Хрыстос — суперзорка», — кажа Ліпковіч. — Як і ўсю гэтую рок-оперу. Гэта ж адбыўся незвычайны залом, калі суперсучасная музыка злучылася з біблейскім сюжэтам! А калі я ўбачыў яшчэ і знакаміты фільм-экранізацыю Нормана Джуісана, гэтае ўражанне ўзмацнілася.

Pink Floyd — гэта назаўжды. Я памятаю, як мы за савецкім часам ездзілі кампаніяй на першы канцэрт Pink Floyd за нейкія фантастычныя цэны, нават для «Лужнікоў». Я вельмі люблю іх, а растлумачыць чаму — немагчыма. Асабліва люблю песню з альбома The Dark Side of the Moon.

Гэта нашая любімая сямейная песня. На кожнай сямейнай урачыстасці мы спрабуем яе праспяваць. Для нас «Саўка ды Грышка» — як тост. Першы тост — «за дам, якія тут прысутнічаюць», другі — «за дзяцей, якія тут прысутнічаюць», трэці, як водзіцца, — ШОС, а ў якасці чацвёртага мы з цесцем зацягваем «Саўку ды Грышку» — кажа Ліпковіч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула