БЕЛ Ł РУС

Пяць сутак за народны сход у Гомелі. Падстава — данос

10.11.2011 / 08:17

Старшыню аргкамітэта па правядзенні Народнага сходу ў Гомелі Васіля Палякова суд прыгаварыў да пяці сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне прыняў 9 лістапада суддзя Савецкага раёна абласнога цэнтра Віктар Купрацэвіч, які прызнаў актывіста вінаватым у парушэнні парадку правядзення масавага мерапрыемства.

Палітык быў затрыманы 8 лістапада і ноч правёў у ІЧУ.

Судовае пасяджэнне не абышлося без інцыдэнту: дзяжурныя міліцыянеры не прапусцілі ў будынак суда журналістаў і сяброў Палякова. Пасля напісання калектыўнай скаргі і патрабавання Палякова дапусціць на пасяджэнне ўсіх ахвотных міліцыянеры дазволілі прайсці групе падтрымкі ў залу.

Палітыка судзілі на падставе паказанняў жыхароў Гомеля Людмілы Мяшковай, сакратара адміністрацыйнай камісіі адміністрацыі Чыгуначнага раёна горада, і Аляксандра Мележа, студэнта ГДУ імя Ф.Скарыны.
Яны заявілі, што ў сваіх паштовых скрынях знайшлі ўлёткі, на якіх быў указаны тэлефон Палякова, і патэлефанавалі на гэтым нумары. У тэлефоннай размове палітык запрасіў іх прыйсці на Народны сход. Тады яны нібыта патэлефанавалі ў гарвыканкам, дзе даведаліся, што ніхто не атрымліваў дазволу на правядзенне Народнага сходу, пасля чаго, абураныя парушэннем закону, звярнуліся ў міліцыю.

На судзе Палякоў запатрабаваў выклікаць гэтых сведак, але суддзя адхіліў хадайніцтва. Тады палітык падаў хадайніцтва запатрабаваць і далучыць да справы раздрукоўку тэлефонных размоў, але і гэтая просьба таксама была адхілена. Двойчы Палякоў заяўляў адвод суддзі, але і гэтыя хадайніцтвы Купрацэвіч адхіляў. Суддзю цікавіла: якія мэты мае Народны сход і хто на ім будзе прысутнічаць? "Дворнік, Піліпец, Шыдлоўская, Даўгала", — пералічыў прозвішчы кіраўнікоў вобласці і горада Палякоў, дадаўшы, што сход — адкрыты і на ім можа прысутнічаць любы ахвотны.

Палітык не прызнаў сваёй віны
і растлумачыў, што Народны сход праводзіцца ў адпаведнасці з законам аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах, для яго правядзення не патрабуецца дазвол уладаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула