БЕЛ Ł РУС

Мінгарвыканкам павысіў тарыфы на вываз бытавых адходаў амаль на 40%

10.11.2011 / 14:56

Адпаведнае рашэнне № 3213 ад 26 кастрычніка 2011 года размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Так, кошт вывазу кубаметра цвёрдых бытавых адходаў (ТБА) павышаны з 9.697 да 13.439 рублёў (на 38,6%).

Тарыф на абясшкоджванне кубаметра ТБА застаўся на ранейшым узроўні — 3.426 рублёў. Папярэднія тарыфы былі зацверджаны 19 мая 2011 года.

Таксама на 38,6% (з 9.697 да 13.439 рублёў) павышаны тарыфы на вываз кубаметра цвёрдых камунальных адходаў для юрыдычных асоб, якія абслугоўваюць жыллёвы фонд.

Для юрасоб, а таксама фізасоб, якія эксплуатуюць нежылыя памяшканні, вываз вадкіх камунальных адходаў падаражэў на 28,3% — з 19.955 да 25.612 рублёў за кубаметр. Тарыфы на абясшкоджванне смецця для юрасоб засталіся на ранейшым узроўні.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула