БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка загадаў пабудаваць тры дамы для шматдзетных сем'яў

10.11.2011 / 20:03

Гэта будзе «таннае жыллё ў цэнтры Мінска».

Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць варыянт будаўніцтва ў цэнтральнай частцы Мінска і іншых гарадоў таннага жылля для шматдзетных сем’яў. Такое даручэнне ён даў на нарадзе па пытанні распараджэння дзяржаўнай маёмасцю.

«Бо тыя бацькі, якія нарадзілі пяцёра дзяцей, заслужылі жыць у лепшых месцах. Але гэта таннае жыллё, таму што мы не такія багатыя. Зрабіце, напрыклад, тры такія дамы ў Мінску. Вазьміце гэта на кантроль.

Недзе трэба знесці непатрэбны хлам, а там пабудаваць невялікі комплекс або дом для шматдзетных сем’яў», —
сказаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула