БЕЛ Ł РУС

Андрэй Тур прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта

11.11.2011 / 13:02

nn.by

На вакантнае месца, вызваленае Андрэем Кабяковым.

photo.bymedia.net

Аляксандр Лукашэнка прызначыў ужо былога намесніка міністра эканомікі Андрэя Тура намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, паведамляе БелТА.

Нагадаем, што ранейшы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Андрэй Кабякоў быў у аўторак прызначаны надзвычайным і паўнамоцным паслом у Расіі.

***

Андрэй Мікалаевіч Тур нарадзіўся ў 1953 г. у Ленінградзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі (сёння — БДЭУ).

У 1991—1995 гг. быў загадчыкам кафедры эканамічнай тэорыі і гісторыі эканамічных вучэнняў БДЭУ. З 1995 г. — намеснік міністра эканомікі.

Доктар эканамічных навук, прафесар.

Улетку відэаролік з прыёма ў шведскага пасла з удзелам не зусім цвярозага А.Тура абышоў увесь беларускі Інтэрнет, а словы тагачаснага намесніка міністра: «Дружа, трэба жыць па сродках», — сталі крылатымі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула