БЕЛ Ł РУС

Лядовыя палацы пераводзяць на балансы гарадоў: яны банкруты

13.11.2011 / 23:09

Толькі за кастрычнік доўг «Мінск-Арэны» за электрычнасць склаў $ 230 тысяч.

Толькі за кастрычнік доўг «Мінск-Арэны» за электрычнасць склаў $ 230 тысяч. Кіраўніцтва найбуйнейшай хакейнай арэны краіны адзначае: грошай няма. Такая самая праблема — нерэнтабельнасць — напаткала лядовыя палацы па ўсёй краіне.

Напрыклад, з пачатку лістапада

Берасцейскі лядовы палац вырашылі перавесці пад бюджэтнае крыло.
Раней арэна належала Берасцейскаму хакейнаму клубу і была стратная. Цяпер уласнікам стане аблвыканкам.

«З нас здымуць такі баласт, як камунальныя плацяжы. Калі палац быў на нашым балансе, мы проста не ў стане былі аплачваць камуналку ўласнымі сіламі. А гэта каля 300 мільёнаў рублёў на месяц, — расказвае дырэктар Лядовага палацу Вадзім Драчоў. — Цяпер за бюджэтныя грошы будзе набывацца інвентар».

У канцы 2010 г. такі ж лёс напаткаў Лядовы палац

у Баранавічах. Аднайменнае камунальнае прадпрыемства за год працы сабрала даўгоў на $ 350 тысячаў і было пераведзенае на баланс гораду.

Апроч таго, на Берасцейшчыне арэны ёсць у Пружанах і Кобрыне, а літаральна тыдзень таму хакейная пляцоўка адкрылася ў Івацэвічах. Усе гэтыя палацы стратныя і атрымліваюць фінансаванне з абласнога бюджэту.

Адзінае выключэнне — Бяроза. Тамтэйшы належыць «Трайплу», таму страты кладуцца не на бюджэт, а на ўладальніка кампаніі Юрыя Чыжа.
«Нашая ўстанова таксама прыносіць прыбытку менш, чым стратаў. Хоць мы спрабавалі і змяншаць цэны, каб прывабіць новых наведнікаў, і праводзілі акцыі», — прызнаецца дырэктар Бярозаўскага лядовага палацу Уладзімір Скрапко.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула