БЕЛ Ł РУС

Расейскую мову павінны ведаць усе! Зразумела?

14.11.2011 / 09:58

Мікола Трайчанскі, Мінск

з пошты рэдакцыі

Смешны выпадак здарыўся сёння раніцай.

Сабраўся сёння раніцай на працу, а жыву я ў адным са спальных раёнаў сталіцы.

Выйшаў з пад’езда, заглыбіўся ў свае думкі, цешачыся першаму снегу.

Вярнуў мяне да рэчаіснасці крык: «Ты что не панімаеш па-руску? Рускій далжны панімаць усе! Панятна?».

Жанчына выгульвала свайго маленькага сабачку. Яму не падабалася халоднае надвор’е і снег, які падаў з неба, і ён пастаянна намагаўся прысесці і, згрупаваўшыся, такім чынам абараніцца ад холаду.

«Я сказала: будзем гуляць, значыць будзем!» — рэзюмавала жанчына.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула