БЕЛ Ł РУС

Карціны дзевяцігадовага мастака раскупілі за 10 хвілін + фота

14.11.2011 / 11:19

А чарга па карціны складаецца з шасці тысяч чалавек.

У Вялікабрытаніі адкрылася выстава дзевяцігадовага мастака Кірана Уільямсана з графства Норфалк. Гэта ўжо пятая яго экспазіцыя. Усе 12 карцін знайшлі сваіх пакупнікоў літаральна за дзесяць хвілін з моманту адкрыцця выставы, — пакупнікі выклалі за іх больш за 100 000 фунтаў.

Кіран малюе ўсяго некалькі гадоў — яшчэ чатыры гады таму ён займаўся толькі фарбаваннем дыназаўраў, якіх яму малявалі мама і тата. Паводле брытанскіх СМІ, цяпер карціны штогод прыносяць яму прыбытак у сотні тысяч фунтаў.

Юны геній нават перавёз сваіх бацькоў з цеснай кватэры ў асобны дом.

Эксперты кажуць, што з кожным годам карціны вундэркінда становяцца толькі лепшымі. Зараз у чарзе на працы юнага мастака ўжо знаходзяцца 6 тыс. чалавек з усяго свету. За тыдзень хлопчыку ўдаецца напісаць каля шасці карцін, так што стаяць у чарзе прыйдзецца вельмі доўга.

Большасць карцін юнага мастака — пейзажы яго роднага Норфалка і ўзбярэжжа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула