БЕЛ Ł РУС

Абаненцкая плата за тэлефон 15 лістапада павялічыцца ў 1,5 разу

14.11.2011 / 11:38

Усталявана таксама новая пагадзінная плата за кожную поўную або няпоўную хвіліну злучэння.

Абаненцкая плата ў месяц за стацыянарны тэлефон для фізічных асоб з 15 лістапада павялічваецца з 3 050 да 4 600 рублёў, або на 50,8%. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства эканомікі Беларусі ад 10 лістапада 2011 № 184.

Гэтым дакументам таксама ўстаноўлена новая пагадзінная плата за кожную поўную або няпоўную хвіліну злучэння — 15 рублёў. Раней тарыф на адну хвіліну складаў 10 рублёў. Прычым першыя 60 хвілін, як і раней, даюцца абаненту бясплатна, а ўжо звыш гэтай нормы усталёўваецца пагадзінная аплата.

Акрамя таго, плата за тэлефон, які не пераведзены на пагадзінную сістэму аплаты, таксама павысілася і склала 6 600.

Для юрыдычных асоб абаненцкая плата павялічваецца з 4 600 да 7 500 рублёў. Кошт адной хвіліны размовы для арганізацый складзе 30 рублёў.

Каментуючы пастанову, у Міністэрстве эканомікі адзначылі, што павелічэнне тарыфаў на паслугі электрасувязі прынята ў мэтах скарачэння страт на гэтыя паслугі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула