БЕЛ Ł РУС

Германія абяцае «старанна правяраць» далейшае пашырэнне дзейнасці «Газпрама»

15.11.2011 / 10:13

Nashaniva.com

Урад Германіі заяўляе, што ў прынцыпе станоўча ставіцца да далейшага ўмацавання супрацоўніцтва з Масквой у энергетычнай галіне, аднак у святле экспансіі «Газпрама» настойвае на больш пільным аналізе дзеянняў расійскага газавага манапаліста.

«Магчымасць удзелу ў канкрэтных праектах мае быць яшчэ вывучаная», — гаворыцца ў заяве федэральнага міністэрства эканомікі, якое цытуе Deutsche Welle.

У канцы мінулага тыдня стала вядома, што «Газпрам» набыў невялікую гесенскую фірму Envacom Services, якая з’яўляецца пастаўшчыком электраэнергіі і прыроднага газу насельніцтву, а таксама аператарам тэлекамунікацыйнай сувязі.

Федэральнае міністэрства эканомікі ў панядзелак падкрэсліла, што «ў выпадку, калі расійскі гігант «Газпрам» акрамя цяперашніх праектаў пажадае пашырыць сваю дзейнасць у Германіі, такая магчымасць павінная быць «самым дбайным чынам правераная».

«Германія адкрытая да дзейнасці замежных інвестараў, калі выконваюцца адпаведныя прадпісанні, у прыватнасці што да правілаў добрасумленнай канкурэнцыі», — гаворыцца ў дакуменце.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула